Новости
Чарговы вечар сустрэчы прайшоў у школе. На яго сабраліся выпускнікі розных гадоў. Вечар пачаўся святочным канцэртам, у якім прымалі ўдзел не толькі старэйшакласнікі, але і вучні пачатковай школы. Бурнымі апладысментамі гледачы (а іх была цэлая актавая зала, прычым, прысутнічалі і многія мясцовыя жыхары) суправаджаўся кожны канцэртны нумар. Пасля канцэрта выпускнікі мелі магчымасць прайсціся па школе, пагутарыць з сябрамі і настаўнікамі. У цёплай, сардэчнай атмасферы былыя вучні ўспаміналі вучобу, сваіх аднакласнікаў і настаўнікаў, у адрас якіх прагучала многа пажаданняў і віншаванняў. Выпускнікі, якія закончылі школу 30,25,20 і нават 15 гадоў назад, адзначылі, што цяпер школа мае сучасны і прыемны выгляд, абсталявана камп'ютарамі і іншай тэхнікай, мае добрую мэблю. Вельмі здзівіла іх сваім багаццем спартыўная база, новая трэнажорная зала. Выпускнікі адзначылі, што сучасным школьнікам трэба толькі адно: не падводзіць сваіх настаўнікаў і бацькоў і мець добрыя паводзіны і вучобу. Вечар закончыўся дыскатэкай у сельскім Доме культуры.
Уважаемые выпускники!
6 февраля 2016 года состоится вечер встречи выпускников!
Приглашаем юбилейные выпуски, а также всех,
кто учился в Елковской средней школе!
Сусветны Дзень снегу пакінуў незабываемыя ўражанні.
9 студзеня ў школе прайшло мерапрыемства, прысвечанае 75-годдзю з дня нараджэння вядомай паэткі, былой настаўніцы Валянціны Захараўны Ададуравай. Вучні ўзгадалі цікавыя факты з біяграфіі таленавітай зямлячкі, з захапленнем слухалі і чыталі вершы з яе зборніка “Глыбінка”. Паэтычныя радкі Валянціны Захараўны пра любоў да роднага краю, бацькоў, беларускай прыроды нікога не пакінулі абыякавымі. Пераможца конкурсу чытачоў вучаніца 3 класа Ганчарэвіч Вікторыя атрымала ў падарунак зборнік В.З.Ададуравай “Глыбінка”.
Цудоўныя зімовыя канікулы закончыліся. Яна прайшлі з карысцю для здароўя вучняў, так як надвор'е радавала нас марозікам і сняжком, што дало магчымасць заліць каток ля школы, на якім вучні каталіся на каньках. А іх у школе больш за дзясятак. Гэта мінулагодні падарунак ад СВК "Сынкавічы". Акрамя таго, школьнікі мелі магчымасць пакатацца і на лыжах. Безумоўна, актыўны адпачынак на прыродзе разам са сваімі настаўнікамі спрыяў паляпшэнню здароўя навучэнцаў.
2016 год аб'яўлены Годам культуры. Як паведамляе газета "Праца" ад 31.12.2015 года (№103-104), Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў указ № 522 "Аб аб'яўленні 2016 года Годам культуры".
Указ прыняты ў мэтах аб'яднання інтэлектуальных і духоўных сіл грамадства для вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, захавання гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця народных традыцый, выхавання ў грамадзян любові да Айчыны, а таксама падтрымкі творчых ініцыятыў.
Блізкае суседства нашай школы з фермерскай гаспадаркай "Верас" Міхаіла Францавіча і Ірыны Янаўны Макеяў дазваляе нашым вучням бываць тут у любую пару года. Летам і вясной мы любуемся яркімі фарбамі і мноствам кветак, зімой - бяскрайнімі снегавымі прасторамі... А восенню маем магчымасць яшчэ раз выказаць гаспадарам сваё захапленне моцнай гаспадаркай. Такія экскурсіі прывучаюць школьнікаў да прыгажосці, вучаць любіць працу. пасля іх расце ўпэўненасць у тым, што чалавечыя рукі могуць усё. Чарговы раз мы наведаі "Верас" 28 лістапада 2015 года. І хоць для кожнага з экскурсантаў паездка сюды была не першай, кожны з вучняў адзначыў, што экскурсія пакінула яркія ўражанні. Дзеці адзначылі, што яны яшчэ раз трапілі у цуд.І цуд гэты стварылі людзі, нашы землякі.