Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Цели и задачи школы на 2023/2024 учебный год

Дата: 18 мая 2015 в 14:50, Обновлено 12 сентября 2023 в 15:50

Мэта: Стварэнне камфортнага адукацыйнага асяроддзя, якое спрыяе раскрыццю індывідуальных асаблівасцяў асобы навучэнцаў, іх разумоваму і фізічнаму развіццю, фарміраванню грамадзянскасці і патрыятызму ў адпаведнасці з актуальнымі патрэбамі грамадства і дзяржавы.

Задачы:

1. Забяспечыць далейшы рост якасці адукацыі ў адпаведнасці з запытамі навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў і тэндэнцыямі развіцця грамадства праз стварэнне адукацыйнага асяроддзя, якое забяспечвае даступнасць і якасць адукацыі ў адпаведнасці з дзяржаўнымі адукацыйнымі стандартамі і сацыяльным заказам.

2. Удасканальваць работу са здольнымі і высокаматываванымі навучэнцамі праз арганізацыю на ўсіх ступенях адукацыі якаснай падрыхтоўкі да алімпіяд па вучэбных прадметах, конкурсаў даследчага характару, бягучай і выніковай атэстацыі навучэнцаў, павелічэнне вучэбнай самастойнасці навучэнцаў .

 3. Удасканальваць выхаваўчую прастору школы, якая садзейнічае развіццю ідэйна ўстойлівай, маральна і фізічна здаровай асобы навучэнца, здольнай да значнай сацыяльнай дзейнасці, асэнсаванага прафесійнага выбару праз выхаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, фарміраванне ў вучняў адказнага стаўлення да свайго здароўя.

4. Забяспечыць карэкцыйную накіраванасць адукацыйнага працэсу пры рабоце з навучэнцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.