Новости
13 чэрвеня для выпускнікоў 9, 11 класа і настаўнікаў школы была арганізавана экскурсія ў горад-герой Мінск. Арганізатарам экскурсіі быў Сынковіцкі храм і непасрэдна настаяцель храма Арсеній Ананка. Школа дзякуе а. Арсенію за цікавае падарожжа ў сталіцу. Мы пабывалі ў музеі Вялікай Айчыннай вайны і тэатры музкамедыі. Сімвалічна, што экскурсія ў музей была арганізавана ў год 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для нас, вясковых жыхароў, такія мерапрыемствы асабліва цікавыя і карысныя, так як, у адрозненне ад гараджан, мы не маем магчымасці часта наведваць падобныя мерапрыемствы. Шчыра дзякуем настаяцелю храма а.Арсенію за карыснае падарожжа і культурную праграму!