Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Новости

17 студзеня пачынаецца раённы этап рэспубліканскага конкурса "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь". Ад нашай установы адукацыі ўдзел у дадзеным конкурсе прымае настаўнік працоўнага навучання Баброўскі Сяргей Мікалаевіч. Мы жадаем яму поспехаў!

ІІІ - я навучальная чвэрць пачалася! Здаровыя і адпачыўшыя вучні школы, як адзін, з'явіліся на заняткі. Калектывы 1, 2, 5 і 6 класаў папоўніліся, так як ва ўстанову адукацыі прыйшлі 4 новыя вучні, і агульная колькасць выхаванцаў зараз-77. Жадаем "новенькім" хутка пасябраваць з аднакласнікамі і "ўліцца" ў нашы школьныя справы.

У першы ж дзень канікул вучні школы (яны ж удзельнікі васкрэснай школы) трапілі ў незвычайны заапарк - кантактны- на фермерскай сядзібе ў Палонцы. У час экскурсіі дзеці не толькі атрымалі задавальненне ад сустрэчы з казачнымі персанажамі, але і змаглі ўбачыць незвычайных жывел і пакарміць іх са сваіх рук. Многа станоўчых эмоцый атрымалі школьнікі! А арганізавалі экскурсію настаяцель Свята-Міхайлаўскай царквы- крэпасці в. Сынкавічы пратаіерэй а. Арсеній і іерэй а. Сергій, які суправаджаў школьнікаў разам з настаўнікамі школы і кіраўніком васкрэснай школы Ірынай Філімовіч. Шчыры дзякуй за цікава праведзены канікулярны дзень!

27 декабря 2016 в 14:36 | Литвинчик С. И. | нет комментариев

1 снежня вучні школы разам з работнікамі Елкаўскага Дома культуры правялі цікавае і карыснае тэатралізаванае прадстаўленне пад назвай "Мы за задаровы лад жыцця", якое прысвечана прафілактыцы такіх страшных захворванняў, як СНІД, наркаманія, алкагалізм.

1 декабря 2016 в 11:45 | Литвинчик С. И. | нет комментариев

29 лістапада адбылося пасяджэнне педагагічнага савета па тэме "Павышэнне якасці адукацыі праз выкарыстанне функцый сучаснага ўрока як асноўнай формы арганізацыі навучання на аснове кампетэнтнаснага падыходу". Праца настаўнікаў на педсавеце была арганізавана па метадычных фарміраваннях. У ходзе педсавета кожнае метадычнае фарміраванне абараніла постэры па тэме педсавета, вырашыла праблемныя сітуацыі.У завяршэнні педсавета быў прыняты праект рашэння.

Завяршыўся раённы Тыдзень педмайстэрства, у якім актыўны ўдзел прымалі настаўнікі школы. У рамках Тыдня адкрытыя ўрокі прадставілі настаўнікі вышэйшай катэгорыі Латош Алена Іванаўна (руская мова, 2 клас) і Навумчык Іна Мікалаеўна (гісторыя, 8 клас). Дадзеныя ўрокі наведалі настаўнікі без катэгорыі (маладыя спецыялісты), а таксама настаўнікі першай і другой кваліфікацыйнай катэгорыі. Настаўнік вышэйшай катэгорыі Рукіна Таццяна Васільеўна прадставіла і адкрыты ўрок біялогіі і майстар-клас па тэме "Кампетэнтнасны падыход у навучанні" ў рамках пасяджэння раённага МА настаўнікаў біялогіі.

Педагогі школы прымаюць актыўны удзел у раённым Тыдні педмайстэрства, які праходзіць з 21 па 26 лістапада. У рамках тыдня адкрытыя ўрокі і майстар-класы будуць прадстаўлены настаўнікамі вышэйшай катэгорыі Аленай Іванаўнай Латош, Інай Мікалаеўнай Навумчык і Тацянай Васільеўнай Рукінай.

18 ноября школьники приняли активное участие в праздничном концерте, посвященном Дню работников сельского хозяйства. Зал сельского Дома культуры был заполнен не только работниками СПК "Сынковичи", но и просто односельчанами. Концертную программу вели старшеклассники Якимец Диана и Колодко Денис. Среди выступающих были тоже были старшеклассники, но особенно старались во время проведения концерта младшие школьники - учащиеся 1-4 классов, которые пели, танцевали и инсценировали народную сказку "Репка". В завершение концерта председатель СПК "Сынковичи" Дмитрий Александрович Дешко поблагодарил артистов и вручил им сладкие подарки.

Віншуем вучаніцу 10 класа Зайнулабідаву Карыну з 3 месцам у ІІ-м туры рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове. Дзякуем настаўніку рускай мовы Ганжынай Вользе Аляксандраўне за якасную падрыхтоўку вучаніцы.

З 12 лістапада пачынаецца ІІ-і тур рэспубліканскай алімпіяды па прадметах. У ім прымуць удзел наступныя вучні школы: Піва Кацярына, Шабаліна Таццяна (10 клас, беларуская мова), Зайнулабідава Карына(10 клас, руская мова), Семянюк Дзіяна (11 клас, нямецкая мова), Чак Дар'я і Якімец Дзіана (11 клас, біялогія), Галонскі Уладзіслаў (11 клас), Волк Марыя, Маркоўскі Аяляксей ( 10 клас), Цыганкова Дар'я, Семянюк Максім (9 клас),фізіка), Калодка Дзяніс (8 клас, матэматыка), Навумчык Вольга (11 клас, інфарматыка). Чакаем перамог!

ІІІ-е месца заняла школа ў абласным конкурсе творчых работ "Я ў мастацкім агародзе...", прысвечаным Юбілею Кандрата Крапівы. На конкурс быў прадстаўлены верш вучня 8 класа Калодкі Дзяніса.Віншуем!

Вучаніца 8 класа Маісеенка Дар'я заняла ІІ-е месца ў конкурсе эколага-біялагічных работ ў секцыі "Батаніка і экалогія раслін". Пад кіраўніцтвам настаўніка хіміі і біялогіі Рукінай Таццяны Васільеўны Даша пісала работу "Гародніна на вертыкальных градках". Віншуем з перамогай!