Новости
З 11 па 16 красавіка ў школе праводзіўся Тыдзень мовазнаўства. У праграме Тыдня былі арганізаваны цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы па нямецкай, рускай і беларускай мовах, рускай і беларускай літаратуры. Асабліва цікава прайшлі агульнашкольныя паэтычныя вечарыны - прэзентацыі зборнікаў В.Ададуравай "Глыбінка" і С.Літвінчык "Колеры маёй зямлі"(настаўнік беларускай мовы і літаратуры Карней С.П.), а таксама вечарына, прысвечаная творчасці М. Рубцова (настаўнік рускай мовы і літаратуры Ганжына В.А.).
16 красавіка на базе рэсурснага цэнтра па экалогіі "Зялёная школа"прайшоў міжраённы злёт школьных лясніцтваў. Каманду ад нашага школьнага лясніцтва, якая заняла ганаровае ІІІ-е месца, рыхтавала настаўнік геаграфіі, кіраўнік лясніцтва Давыдчык Наталля Чаславаўна. Віншуем з перамогай!
Вучаніца 10 класа Навумчык Вольга вярнулася з абласной навукова- практычнай канферэнцыі "Край Гарадзенскі" з пермогай. Яна заняла прызавое месца і прывязла дыплом ІІ-й ступені (настаўнік Навумчык Іна Мікалаеўна).Віншуем!
6 апреля в школе прошел День тенниса. На уроках физической культуры и здоровья, на перерывах и в послеурочное время учащиеся школы и учителя показывали своё мастерство игры в теннис.
2 апреля в школе прошло мероприятие под названием "Мы вместе!". Оно было посвящено Дню единения Беларуси и России. Учитель истории Наумчик Инна Николаевна в очередной раз рассказала школьникам о преимуществах такого братского союза. " Мы вместе - и это правильно!"- такой вывод сделали ребята.
Вызначаны пераможцы трэцяй навучальнай чвэрці.
ІМі сталі:
1.Давыдчык Елізавета - 6 клас - с/б 9,79
2.Навумчык Вольга - 10 клас - с/б-9.44
3.Шабаліна Маргарыта - 11клас-с/б- 9,29
4.Малаш Ксенія- 11 клас- с/б - 9.29
5.Туяхава Дар’я-3 клас- с/б- 9,17
Сярод класаў-10 клас- с/б - 8.65
Віншуем пераможцаў !
Чарговая вясёлая субота прайшла ў школе. Напярэдадні вясенніх канікул яна была асабліва радаснай, так як вучні былі ў чаканні вялікага адпачынку. У праграме шостага дня былі спартыўныя спаборніцтвы, для малодшых школьнікаў працавалі таксама творчыя майстэрні.
15 сакавіка работнікамі Беларусбанка ў школе праводзіўся урок фінансавай граматнасці, на які былі запрошаны настаўнікі і навучэнцы старэйшых класаў. У час правядзення дадзенага ўрока школьнікам патлумачыліся ўмовы дэнамінацыі, якая адбудзецца летам 2016 года. Акрамая таго, расказвалася пра станоўчыя моманты карыстання пластыкавымі карткамі. Былі акрэслены ўмовы карыстання крэдытамі, якія могуць быць выдзелены пры паступленні ў ВНУ на платную форму навучання. У канцы сустрэчы былі зроблены калектыўныя фотаздымкі на памяць.
12 сакавіка ў школе прайшоў чарговы Дзень Здароўя, у праграме якога праводзілася спартландыя паміж навучэнцамі пачатковых класаў.
20 лютага ў школе адбылося цікавае мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы. Яго правяла бібліятэкар Елкаўскай сельскай бібліятэкі Дзянішчык Алена Уладзіміраўна. Гэта была работа па станцыях, на кожнай з якіх навучэнцы паказвалі веданне і сваю любоў да роднай мовы. Вучні чыталі, спявалі, адгадвалі загадкі, успаміналі народныя песні, прыказкі, гумарэскі. Нацыянальныя касцюмы, у якія былі апрануты дзеці, дабавілі мерапрыемству беларускага каларыту.
18 лютага ў школе прайшоў тэматычны педагагічны савет па тэме " Удасканаленне педагагічнага майстэрства настаўнікаў школы праз самаадукацыйную дзейнасць". Педсавет прайшоў у форме дзелавой гульні, у час якой "практыкі", "тэарэтыкі", аптымісты"," песімісты" і "эксперты" абмяркоўвалі работу па дадзенай тэме. Пасля прыняцця рашэнняў, члены кожнай групы напісалі сінквеін, у якім выказалі свае адносіны да праблемы.
З 01 па 15 лютага 2016 года ў школе праводзіўся конкурс на лепшае афармленне букета для школьнай сталовай. Сёння, 16 лютага 2016 года падведзены вынікі дадзенага конкурса, якія паказалі, што ўсе навучэнцы і класныя кіраўнікі пры афармленні сталоў пастараліся, і букеты вызначаюцца яркасцю, арыгінальнасцю і прыгажосцю.
Аднак найбольш працаёмкім, дарагім і арыгінальным з’яўляецца букет навучэнцаў 6 класа (класны кіраўнік Макей А.М.). Кветкі для букета былі зроблены не з паперы, як ва ўсіх астатніх, а з іншага матэрыялу (тканіна, бісер і лента). Шасцікласнікі ў дадатак упрыгожылі і саму вазачку.
Цікавая задума была выкарыстана і пры стварэнні букета вучняў 10 класа, які вызначаецца кампазіцыйнай завершанасцю і спалучае паперу і тканіну (класны кіраўнік Навумчык І.М.), а таксама вучняў 11 класа, які складаецца з пафарбаваных галінак дрэў (класны кіраўнік Баброўскі С.М.). Адрозніваецца ад іншых папяровых букетаў і букет вучняў 9 класа (класны кіраўнік Бічэўская І.М.). Ён уяўляе сабой белую лілею, якая выдзяляецца на фоне іншых галінак з кветкамі.
Хочацца напомніць навучэнцам усіх класаў аб тым, што прыгажосць, створаная ў сталоўцы іх рукамі, павінна гэтым ж рукамі захоўвацца і пастаянна падтрымлівацца!