Новости
31 сакавіка прайшлі раённыя навукова-практычныя канферэнцыі па прадметах, у якіх вучні нашай школы прынялі актыўны ўдзел і атрымалі перамогі: Маісеенка Дар'я (1 месца па біялогіі, настаўнік Рукіна Т.В.); Давыдчык Лізавета (3 месца па нямецкай мове, настаўнік Сергіенка Г.Р.); Цыганкова Дар'я (3-е месца па беларускай мове, настаўнік Карней С.П.); Зайнулабідава Карына (3-е месца па рускай літаратуры, настаўнік Ганжына В.А.); Калодка Дзяніс (3-е месца па працоўным навучанні , настаўнік Баброўскі С.М.) Віншуем вучняў і іх настаўнікаў з паспяховым выступленнем!
УВАГА!!!!
1 КРАСАВІКА АДБУДЗЕЦЦА АГУЛЬНАШКОЛЬНЫ СУБОТНІК.
УСЕ НА СУБОТНІК!!!
Віншуем новых пераможцаў і прызёраў раённых прадметных алмпіяд: Давыдчык Лізавету, вучаніцу 7 класа, якая заняла 1 месца па нямецкай мове, Карнея Антона і Якімца Андрэя, якія занялі 2 і 3 месцы адпаведна па тэхнічнай працы. Так трымаць!
Давыдчык Лізавета (нямецкая і беларуская мовы), Калодка Дзяніс (гісторыя), Карней Антон і Якімец Андрэй(тэхнічная праца), Атрошанка Арцём і Шчарбак Іван(беларуская мова) - гэта пераможцы школьнага этапа прадметных алімпіяд, які абараняюць гонар школы ў другім туры. У першы ж дзень (28 сакавіка) вучні атрымалі тры перамогі: Калодка Дзяніс (першае месца па гісторыі), Давыдчык Лізавета і Атрошанка Арцём (трэцяе месца па беларускай мове). Віншуем вас, рабяты!
2 сакавіка навучэнцы ўключыліся ў акцыю Дзень грамадзянскай абароны "Увага ўсім!".
24 лютага 2017 года ў 18.30 адбудзецца агульнашкольны бацькоўскі сход. Запрашаем усіх бацькоў.
15 лютага, у чарговы раз школу наведаў Віктар Міхайлавіч Макарэвіч. Гэта наш аднасяльчанін, які ў гады службы ў радах Савецкай Арміі ўдзельнічаў у ваенных дзеяннях у Афганістане. Гэта чалавек, які, ахвяруючы сваім жыццём, чэсна і самааддана выконваў абавязак воіна-абаронца.
Расказ Віктара Міхайлавіча аб тым, як праходзіла служба ў Афганістане, вельмі захапіў і ўзрушыў школьнікаў...
Пасля службы ў арміі В.М.Макарэвіч закончыў Віцебскую ветырынарную акадэмію і быў накіраваны на работу ў нашу мясцовасць. Зараз ён жыве ў аг.Елка і працуе ў г.Слоніме.
Усё ў яго добра: сям'я, работа, дзеці і ўнучка, сябры. Асабліва цесная дружба ў Віктара Міхайлавіча з былымі "афганцамі". Частыя сустрэчы, успаміны...Аб гэтым усім і расказваў знакаміты зямляк навучэнцам Елкаўскай СШ.
4 лютага ў школе адбыўся традыцыйны вечар сустрэчы выпускнікоў. У актавай зале сабралася больш за сто гледачоў: выпускнікоў школы розных гадоў Казловіцкай базавай школы, Елкаўскай сярэдняй школы, Чырванасельскай сярэдняй школы, настаўнікаў-ветэранаў і сёння працуючых у школе, і проста жыхароў аг.Елка. Святочны канцэрт пачаўся з выступлення дырэктара школы А.В.Лебедзя, які расказаў аб сучасным жыцці ўстановы адукацыі, яе дасягненнях, матэрыяльнай базе, створанай пры дапамозе і падтрымцы дзяржавы, падзяліўся планамі на будучае. У канцэрце прынялі ўдзел не толькі навучэнцы розных класаў, але і іх бацькі, і работнікі Елкаўскага Дома культуры. Цёплыя словы ўдзячнасці былі выказаны ў адрас школы і настаўнікаў Міхаілам Францавічам Макеем, выпускніком з 40-гадовым стажам, 35-гадовай выпускніцай Дабрынеўскай Таццянай Віктараўнай, прадаўцом магазіна "Тапалёк", і іншымі выпускнікамі, многія з якіх сваёй працай праслаўляюць не толькі родную школу, але і СВК"Сынкавічы" і Зэльвенскі раён. Асабліва расчуліла і абудзіла пачуццё гонару за школу і яе выпускнікоў прэзентацыя з імёнамі былых навучэнцаў, а зараз вядомых у краіне людзей, якія сваёй працай уносяць важкі ўклад у развіццё дзяржавы: генерал-маёр юстыцыі П.В.Урублеўскі, загадчык кафедры ўніверсітэта грамадзянскай абароны МНС, кандыдыт хімічных навук, палкоўнік А.В.Урублеўскі, падпалкоўнік МВД В.І.Лухтан і падпалкоўнік Ваеннай акадэміі РБ М.М.Бараноўскі, кіраўнік фермерскай гаспадаркі М.Ф.Макей, галоўны аграном СВК "Сынкавічы" А.В.Парфенчык, намеснік галоўнага бухгалтара СВК "Сынкавічы" Ж.А.Калодка, ст. лейтэнант Зэльвенскага РОЧС А.Ю.Ліпскі, медыцынская сястра Елкаўскай урачэбнай амбулаторыі С.М.Ахраменя, заатэхнік-селекцыянер СВК "Сынкавічы" М.М.Лешчык і многія-многія іншыя...Напрыканцы вечара прагучаў школьны званок, як напамін аб тым, што школа заўсёды рада вітаць усіх сваіх выпускнікоў!
4 лютага школа чакае на вечар сустрэчы сваіх сваіх былых вучняў і проста жыхароў аг.Елка. У праграме вечара плануецца святочны канцэрт з удзелам навучэнцаў, іх бацькоў і былых выпускнікоў школы. Асабліва прыемна будзе ўбачыць выпускнікоў-юбіляраў. Чакаем!