Новости
Гадзіну інфармавання"Па старонках часопіса "Вясёлка" першакласнікі правялі ў бібліятэцы . Бібліятэкар Алена Уладзіміраўна пазнаёміла вучняў з асноўнымі рубрыкамі часопіса ,запрасіла наведваць бібліятэку . Найбольш спадабаліся дзецям "Лізавецінкі " і "Хвілінкі -весялінкі".
Сёння ў школе прайшло цікавае мерапрыемства, прысвечанае 30-годдзю трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. Перад гэтым вучні падрыхтавалі малюнкі на тэму "Чарнобыль- погляд праз гады". Актыўны ўдзел у гэтай справе прынялі вучні нашага класа Жыдкевіч Дзіма, Жыдкевіч Сяргей, Семенюк Ілона.
После проведения классного часа, просмотра фильма о Чернобыле ребята приняли участие в конкурсе рисунков. Особенно поразили ребят истории и фотографии маленьких детей , испытавших эту страшную трагедию в своей жизни.
Сёння ў нашым класе прайшла тэматычная інфармацыйныя гадзіна "Дапаможам помнікам - прадоўжым гісторыю", якая прысвечана Міжнароднаму дню помнікаў і гістарычных месц. Вучні даведаліся шмат цікавага пра адзін з гістарычных помнікаў - нашу Сынкавіцкую царкву абарончага тыпу. Успомнілі і пра іншыя гістарычныя месцы Гродзеншчыны.
22 сакавіка вучань нашага класа Шчарбак Іван стаў прызёрам раённай прадметнай алімпіяды па беларускай мове. Ён заняў ІІ месца сярод іншых удзельнікаў. Шчыра віншуем Ваню з перамогай! Так трымаць, Іван!
Вось і прыйшла жаданая вясна. Яшчэ не адышлі замаразкі, але паветра ўжо пахне вясной. А яшчэ ў пачатку вясны ёсць самае цудоўнае свята - 8 Сакавіка! Гэта асаблівы дзень, калі ўсюды адчуваецца вясновае цяпло і радасць. У гэты дзень мы віншуем усіх дарагіх мам, бабуль, сясцёр, дзяўчынак і жадаем ім дабра, радасці, яркага вясновага сонейка, поспехаў ва ўсіх справах. Няхай збудуцца ўсе вашы мары!
23 лютага - свята ўсіх мужчын. Мы павіншавалі і нашых хлопчыкаў, у кожным з якіх закладзена сіла духа, смеласць і адданасць, якія робяць з хлопчыкаў сапраўдных мужчын. Дзяўчынкі прачыталі для хлопчыкаў вершы, уручылі ім падарункі.