Новости 11 класс
Итак, впереди каникулы – чудное время, которое так ожидаемо любым ребенком. Это славные деньки, когда нет учебы и, соответственно, отсутствует острая необходимость просыпаться по будильнику строго в семь и делать дела. Но, как не странно, на каникулах тоже следует кое о чем позаботиться. И речь, безусловно, не об учебе....
З 16 па 20 мая ў класе праходзіў метадычны тыдзень. Настаўнікі-прадметнікі, якія будуць выкладаць прадметы ў 5-ым класе, праводзілі ўрокі ў нашым класе. Такім чынам, вучні змаглі пазнаёміцца са сваімі будучымі настаўнікамі, а настаўнікі з вучнямі. Вучні і настаўнікі - прадметнікі засталіся задаволены сваёй сумеснай дзейнасцю. Жадаем поспехаў у 5-ым класе!
Сёння ў школе прайшло цікавае мерапрыемства, прысвечанае 30-годдзю трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. Перад гэтым вучні падрыхтавалі малюнкі на тэму "Чарнобыль- погляд праз гады". Актыўны ўдзел у гэтай справе прынялі вучні нашага класа Жыдкевіч Дзіма, Жыдкевіч Сяргей, Семенюк Ілона.
Сёння ў нашым класе прайшла тэматычная інфармацыйныя гадзіна "Дапаможам помнікам - прадоўжым гісторыю", якая прысвечана Міжнароднаму дню помнікаў і гістарычных месц. Вучні даведаліся шмат цікавага пра адзін з гістарычных помнікаў - нашу Сынкавіцкую царкву абарончага тыпу. Успомнілі і пра іншыя гістарычныя месцы Гродзеншчыны.
22 сакавіка вучань нашага класа Шчарбак Іван стаў прызёрам раённай прадметнай алімпіяды па беларускай мове. Ён заняў ІІ месца сярод іншых удзельнікаў. Шчыра віншуем Ваню з перамогай! Так трымаць, Іван!