Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Як мы сустракалі першы снег…

Дата: 10 ноября 2016 в 18:47
Автор: Попова Н. Г.
759 просмотров

     Аднойчы - гэта можа здарыцца ў пачатку зімы або ў канцы восені - ты прачынаешся і адчуваеш, што здарылася штосьці незвычайнае. Нават проста зірнуўшы на акно, разумееш, сёння на вуліцы святлей, чым звычайна. А ўжо вызірнуўшы ў акно, здзівішся і ўзрадуешся: выпаў першы зімовы снег! Першы снег - значыць пачатак зімы. 
    Для дзяцей першы зімовы снег - сапраўднае раздолле. Адразу ж усе выбягаюць на вуліцу і пачынаюць будаваць снегавікоў, гуляць у снежкі, катацца на санках і лыжах. Галоўнае, добра апрануцца, узяць пальчаткі або рукавіцы, каб снег не марозіў рукі. 
      Наш клас таксама сустракаў першы снег прагулкай на вуліцы. Мы адгадвалі загадкі, спявалі песні, размаўлялі пра прыродныя змяненні. Але больш за ўсё нам спадабалася стварэнне цэлага сямейства снегавікоў.  Звальванне шароў для снегавікоў сагравае ў марозны зімовы дзень. З дзяцінства знаёмаму снегавіку мы надалі новыя вобразы, выкарыстоўваючы фарбу і аксэсуары. А для лепшай захаванасці аблівалі іх вадой. Кожны вучань змог праявіць сваю творчасць. Хтосьці працаваў адзін, а хтосьці у пары, але гэта не памяшала стварыць нам вось такіх прыгожых, не падобных адзін на аднаго снегавікоў. Такой вясёлай прагулкай ўсе засталіся задаволенымі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.