Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Квэст "У пошуках навагодняга настрою ў рэзідэнцыі Ляснога гаспадара"

Дата: 19 декабря 2016 в 21:28, Обновлено 21 декабря 2016 в 21:41
Автор: Попова Н. Г.
643 просмотра

     На святочны ранішнік пад адкрытым небам з’ехалася дзетвара з усяго раёна. І дзеці з нашай школы там пабывалі.
Каля сядзібы Ляснога Гаспадара школьнікаў віталі нячысцікі, якія запрасілі іх прыняць
удзел у гульнёвай праграме. Падлеткам неабходна было прайсці праз розныя выпрабаванні, тым самым паказаць свае спрыт, вытрымку і імкненне да перамогі.
     Атрымаўшы карту з распрацаваным маршрутам, дзеці адправіліся насустрач прыгодам. На трасе былі вызначаны пункты, дзе чакалі цікавыя конкурсы і забавы. За паспяховае пераадоленне іспытаў удзельнікам гульні ўручаліся пазлы, са-браўшы якія яны маглі адкрыць замок і вызваліць Лесавіка.
     На кожным этапе любімыя персанажы правяралі, як дзеці ўмеюць адгадваць загадкі, ці ведаюць казкі. Самыя спрытныя праходзілі лабірынт, спаборнічалі ў рыбнай лоўлі, боўлінгу, стральбе па мішэні, выпрабоўвалі ўдачу ў рулетцы. Дапытлівыя хлопчыкі і дзяўчынкі распазнавалі на снезе сляды дзікіх жывёл.
Для гасцей рэзідэнцыі Ляснога Гаспадара працавала навагодняя пошта. У сваіх пісьмах хлопчыкі і дзяўчынкі напісалі Дзеду Марозу аб запаветных жаданнях.
     У канцы мерапрыемства адбыўся розыгрыш латарэй, якія школьнікам уручылі на ўваходзе ў сядзібу. Уладальнікі шчаслівых білетаў атрымалі падарункі.
Удосталь павесяліўшыся, хлопчыкі і дзяўчынкі паласаваліся духмянай выпечкай, сагрэліся гарачай гарбатай. Кожны з прысутных выказаў пажаданне вярнуцца ў гэтае казачнае царства яшчэ неаднойчы.

     Дзетвара весела і з карысцю правяла вольны час у лясным масіве.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.