Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"Усё пачынаецца з сям'і"

Дата: 16 мая 2022 в 15:10, Обновлено 18 мая 2022 в 15:30
Автор: Корней С. П.
116 просмотров

        Міжнародны Дзень сям'і адзначаецца ў свеце 15 мая. Дадзенае свята было заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН, а адбылося гэта 20 верасня 1993 года Сям'я, як асноўны элемент грамадства, была і застаецца захавальніцай чалавечых каштоўнасцей, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў, фактарам стабільнасці і развіцця. Дзякуючы сям'і мацнее і развіваецца дзяржава, расце дабрабыт народа. Ва ўсе часы аб развіцці краіны судзілі па становішчы сям'і ў грамадстве і ў адносінах да яе дзяржавы. З сям'і пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца фарміраванне яго як грамадзяніна. . Дабрабыт сям'і - вось мерка развіцця і прагрэсу краіны. Асноўным прызначэннем сям'і можна назваць нараджэнне і выхаванне дзяцей. Вельмі важна, каб сям'я была трывалай. У сям'і дзіця вучыцца спасцігаць сакрэты зносін паміж людзьмі, вучыцца любові і клопаце. Праз сям'ю ад аднаго пакалення да іншага перадаюцца мудрасць і веды.

    У класе прайшло мерапрыемства пад назвай "Усё пачынаецца з сям'і, прысвечанае Міжнароднаму Дню сям'і. Шасцікласнікі  дзяліліся сваімі сямейнымі фотаздымкамі разыгрывалі сцэнкі, удзельнічалі ў гульнях.

     Вучні ў чарговы раз пераканліся, што сям'я - крыніца любові, павагі, салідарнасці і прыхільнасці, тое, на чым будуецца любое цывілізаванае грамадства, без чаго не можа існаваць чалавек.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.