Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Новости 9 класс

Мерапрыемствы паправілах дарожнага руху, на маю думку, павінны перыядычна паўтарацца. Ніколі не шкродзіць яшчэ раз паўтарыць тое, ад чаго залежыць жыццё. Канешне, многае вучні ведаюць, нават расказваюць сітуацыі, якія яны назіраюць. Аднак, заўсёды можна знайсці ці тое, што вучням невядома, ці што яны забылі. Галоўнае, падаць матэрыял цікава, у адпаведнасці з узростам. Так, на сягодня вучням былі цікавымі правілы пераходу вуліцы пры ўдзеле рэгуліроўшчыка.

20 января 2022 в 14:14 | Рукина Т. В. | нет комментариев

Вучні 7 класа дзякуюць праўленне СВК "Сынкавічы" і Слонімскі драматычны тэатр за магчымасць яшчэ раз пабываць у навагодняй казцы. Спектакль быў вельмі цікавым, акцёры сваёй гульнёй захапілі ўвесь зал. На класнай гадзіне былі абмеркаваны станоўчыя і абмоўныя героі, дадзена ацэнка іх ўчынкам.

13 января 2022 в 15:41 | Рукина Т. В. | нет комментариев

Вучні класа віншуюць усіх з Раством Хрыстовым і Калядамі! Актыўна рыхтуюцца да калядных абрадаў: рыхтуюць маску казы, Калядную зорку.
А я, як класны кіраўнік, яшчэ раз хачу нагадаць аб правілах паводзін на лёдзе, на дарозе, з піратэхнікай! Буражыце сваё здароўе і жыццё!

5 января 2022 в 11:55 | Рукина Т. В. | нет комментариев

Навогадні баль-маскарад прайшоў у форме агеньчыка. Вучні класа вельмі адказна аднесліся да падрыхтоўкі касцюмаў. Пасля ўрокаў яны рабілі маскі на твары, шылі накідкі, упрыгожвалі іх. Як вядова, больша зу ўсё яднае людзей агульная ідэя, агульная справа. Думаю, што падрыхтоўка да свята таксама садзейнічала сплачэнню класа.

28 декабря 2021 в 19:30 | Рукина Т. В. | нет комментариев

Экскурсія ў храм-крэпасць 15 стагоддзя в.Сынкавічы. Вучні вельмі ўважліва праслухалі расказ айца Віталія пра гісторыю, архітэктуру храма. Уважліва разгледзені старадаўнія надпісы на сценах храма, знакі архітэкрата ў выглядзе лісіных лапак, падняліся на скляпенні храма і праз байніцы паглядзені на краявіды. Некаторыя нават прадставілі сябе "рыцарамі, якія абаранюць сваю Радзіму ад захопнікаў".

23 декабря 2021 в 17:00 | Рукина Т. В. | нет комментариев

"Ура! Мы перамаглі!" - такія выказванні былі ў вуяняў класа. Іх асабліва гэта парадавала, таму што гэта было ўпершыню за сем гадоў. Трэба сказаць, што вучні вельмі адказна аднесліся да конкурса. Усе імкнуліся штосьці зрабіць па ўпрыгожванні, усе ўдзельнічалі ў абароне сваёй задумы. Атрымалася вельмі прыгожа і адпавядала тэматыцы конкурса "Загадка дзеда Мароза"

15 декабря 2021 в 15:53 | Рукина Т. В. | нет комментариев

Інфармацыйная гадзіна праведзена ў форме "Нажніцы рэдактара" . Агульнымі намаганнямі была прадстаўлена перадавіца газеты "Маральнае выхаванне ў Беларусі і замежжы"

9 декабря 2021 в 16:47 | Рукина Т. В. | нет комментариев

У рамках дэкады па прафілактыцы ВІЧ/СНІД прведзена класная гадзіна "Беражы сваё жыццё!". На ім крануліся пытанні не толькі прафілактыкі СНІДу, але і іншыя аспекты здаровага ладу жыцця. Вучнямі была падрыхтавана прэзентацыя і падборка літаратуры па дадзенай тэматыцы.

1 декабря 2021 в 16:37 | Рукина Т. В. | нет комментариев

Для выказванняў было прапанавана пытанне "Наш клас калектыў?" Дадзеная тэма вельмі важная для ўсіх вучняў і мяне, як класнага кіраўніка. Гэта даказана тым, што многія выказалі свае думкі аб класе, як калектыве, аб сваім месцы ў класным калектыве. А яшчэ важней тое, што пасля размовы ў класе, дадзеная тэма абмяркоўвалася і пасля мерапрыемства.

24 ноября 2021 в 16:23 | Рукина Т. В. | нет комментариев

Для чалавека ў любым ўзросце вельмі важна сям'я, значныя адносіны паміж членамі сям'і. А вось ўсведамленне сям'і, як адзінага цэлага прыходзіць менавіта ў гэтым складаным падлеткавым узросце. Каб дапамагчы вучням у гэтым і выбрана дадзеная тэматыка выхаваўчага мерапрыемства. Тым больш, што амаль ўсе вучні класа выбіраюць не сухую размову, а дзейнасць. Большасць навучэнцаў з задавальненнем прэзентавалі свае малюнкі і панеслі іх дамоў.

17 ноября 2021 в 16:07 | Рукина Т. В. | нет комментариев

Адкрыцца ў большай меры чалавек можа, часцей за ўсё, у неафіцыйных абставінах. По-гэтаму, самапрадстаўленне "Свет маіх захапленнеў" праведзена ў цёплаў гутарцы за кубачкам гарбаты. Многія вучні расказалі аб сваіх захапленнях, некатарыя падзяліліся сваімі поспехамі. Напрыклад, Ксенія Давыдчык паказала фота са спаборніцтваў па каратэ, дзе яна заняла прызавое месца. Былі вучня, якія расказалі і аб сваіх цяжкасцях у ажыццяўленні сваіх захапленняў. Думаю, што форма мерапрыемства была выбрана правільна.

10 ноября 2021 в 15:56 | Рукина Т. В. | нет комментариев

Тэма "як не стаць ахвяраць булінга асабліва важна ў падлеткавым ўзросце. Вучні імкнуцца зацвердзіцца сярод сваіх аднагодках. І вельмі важна, каб гэтае самазацвярджэнне было накіравана на самаразвіццё, а не ганьбу іншых вучняў. Таму дыспут пачаўся "кругам пазітыву". Кожны вучань, перадаючы сардэчка, агучваў станоўчыя якасці аднакласніка.

3 ноября 2021 в 16:34 | Рукина Т. В. | нет комментариев

Сям'я - гэта сем Я

28 октября 2021 в 15:40 | Рукина Т. В. | нет комментариев

Міжнародны дзень ААН.

23 октября 2021 в 11:30 | Рукина Т. В. | нет комментариев

Краіна, у якой мне хацелася б жыць

20 октября 2021 в 16:11 | Рукина Т. В. | нет комментариев

Падарожжа па старонках Чырвонай кнігі

7 октября 2021 в 16:01 | Рукина Т. В. | нет комментариев

860 гадоў са дня стварэння Крыжа Ефрасінні Полацкай.

30 сентября 2021 в 15:45 | Рукина Т. В. | нет комментариев

860 гадоў са дня стварэння Крыжа Ефрасінні Полацкай.

30 сентября 2021 в 15:45 | Рукина Т. В. | нет комментариев

Я- знаёмы і незнаёмы мне чалавек.

23 сентября 2021 в 15:35 | Рукина Т. В. | нет комментариев

Інфармацыйная гадзіна

17 сентября 2021 в 10:15 | Рукина Т. В. | нет комментариев