Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Районный день здоровья в аг.Елка

Дата: 1 октября 2015 в 12:29, Обновлено 1 октября 2015 в 12:40
458 просмотров

Дзень здароўя ў аграгарадку Елка

 

    “Тата, мама, я –спартыўная сям’я” - так называўся раённы Дзень здароўя, які праводзіўся на базе аграгарадка Елка 26 верасня 2015 года.

    У спартыўным свяце прынялі ўдзел 6 сем’яў навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі “Елкаўская сярэдняя школа”.  Свята адкрылася падняццем дзяржаўнага сцяга, праграма была насычанай і разнастайнай, а ўдзельнікам прыйшлося праявіць не толькі спрыт, сілу і лоўкасць, але  логіку і вынаходлівасць.

У час кароткіх перапынкаў – музычных паўз навучэнка 7 класа Маісеенка Дар’я радавала прысутных песеннымі нумарамі.

    Было    многа зацікаўленых гледачоў: школьнікі, настаўнікі, жыхары аграгарадка. У кожнага была свая любімая каманда, за якую яны хварэлі. Таму  таты, мамы, і, асабліва, дзеці, стараліся і хваляваліся. Конкурсаў было 9, у кожным з іх былі свае пераможцы, але самай спрытнай аказалася сям’я Мікалая і Наталлі Давыдчык, якія прыйшлі на свята з дочкамі Лізаветай і Ксеніяй.  Яны і занялі першае месца.

    Узнагароды атрымалі і  ўсе астатнія ўдзельнікі спартыўнага свята. Дзякуючы СВК “Сынкавічы”, які выдзеліў грашовыя сродкі, кожная сям’я атрымала  прыз і торт. Акрамя таго, за перамогу ў тым ці іншым конкурсе кожны з удзельнікаў быў узнагароджаны медалямі.

      Спартыўнае свята, падрыхтаванае настаўнікам фізічнай культуры школы Іванам Іванавічам Літвінчыкам сумесна з аддзелам спорту і турызму, пакінула неазбываемыя ўражанні. Яно яшчэ раз даказала, што ў нашым аграгарадку любяць і паважаюць спорт і змагаюцца за задровы лад жыцця.

 

Намеснік дырэктара па ВВР С.Літвінчык

 

ДАДАЮ  СЕМ’І : ДАВЫДЧЫК – 1 м, БАБРОЎСКІ-4 м, НОВІК-5м, МАКЕЙ-3м, Бяловы-6 м,Лава-2 м

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.