Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень беларускай мовы

Дата: 22 февраля 2019 в 15:22, Обновлено 22 февраля 2019 в 15:27
463 просмотра

Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаўся ў свеце 21 лютага , прайшоў у нашай школе пад дэвізам “Гаворым і пішам па-беларуску”.

   На перапынках з самай раніцы гучалі  песні  ў выкананні  беларускіх спевакоў і гуртаў на словы Я.Коласа, Я.Купалы, М.Багдановіча, Р.Барадуліна.   

  Вучні імкнуліся размаўляць на літаратурнай мове не толькі на ўроках, але і ў сталоўцы, у час адпачынку на перапынках.

 14 вучняў  5-9 класаў  прынялі ўдзел у завочным конкурсе “Буслік-2019”.

А пасля ўрокаў адбылося падарожжа па краіне роднай мовы, дзе каманды “Званочкі” і “Рамонкі” спаборнічалі ў веданні народных прыказак і казак, выразным чытанні вершаў беларускіх класікаў, правільным вымаўленні і напісанні слоў на сваёй мове. У гэты дзень усе вучні школы ў чарговы раз пераканаліся, якая цудоўная і непаўторная наша родная мова!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.