Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень пачатковых класаў 30.03-04.04.2015

Дата: 6 апреля 2015 в 13:02, Обновлено 6 апреля 2015 в 13:29
444 просмотра

     Тыдзень 4 класа распачаў дзіўны панядзелак дыдактычнай гульней "Падарожжа да мудрай Савы". Найбольш правільных адказаў у Атрошэнка Арцема, вучня 4 класа. Прыемна здзівілі ўсіх вучань 2 класа Цыганкоў Улад, які з першай падказкі адказаў на складанае пытанне мудрай Савы пра ваду і атрымаў адразу 5 балаў, і Ахраменя Яўген, вучань 4 класа, з адказам пра Юрыя Гагарына.

    У Пазнавальны аўторак сабраліся лепшыя вучні на конкурс эрудытаў "Чаму? Адкуль? Навошта?"Перамагла каманда "Ветрык" з лікам 11:9.

     Умелая серада парадавала віртуальным падарожжам "У птушыным царстве".Вучні яшчэ раз успомнілі пра зімуючых і пералетных птушак, узгадалі самых яркіх прадстаўнікоў птушынага царства, адказалі на многія пытанні, даведаліся шмат новага і цікавага.

    Прадоўжыў тыдзень Мнагалікі чацвер. На КВЗ па творах вядомых пісьменнікаў сабраліся ўсе жадаючыя. Перамогу атрымала каманда 4 класа, якая прачытала шмат твораў, добра запомніла іх герояў, учынкі і характары.

Незвычайная пятніца прапанавала эрудытам паспаборнічаць у конкурсе. Прыемна адзначыць, што многія пытанні не склалі для вучняў асаблівай цяжкасці. Перамога дасталася вучню 4 класа Артошэнка Арцему. Другое месца заняла Жарава Соф'я. Журы пажадала поспехаў і новых адкрыццяў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.