Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Пазакласнае мерапрыемства "Людскіх лёсаў чорны боль – Чарнобыль"

Дата: 28 апреля 2016 в 09:53, Обновлено 28 апреля 2016 в 10:05
927 просмотров

26 красавіка 2016 г. чалавецтва адзначае 30 гадоў Чарнобыля! 30 гадоў! Чорны юбілей трагедыі. Юбілей, які не святкуюць, але які трэба памятаць.

Споўнілася чарговая гадавіна Чарнобыльскай аварыі. Аварыі, якая стала грозным папярэджаннем чалавецтву.

У нашай школе таксама не засталіся ў баку ад гэтай падеі. На працягу з 18 па 27 красавіка праводзілася дэкада, прысвечаная гэтай жудаснай трагедыі. Вучні ўсіх класаў прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах, якія праводзіліся.

 Так, малодшыя школьнікі выказвалі свае пачуцці праз колеры. Цікавай і арыгінальнай атрымалася выстава малюнкаў “Чарнобыль – погляд праз гады”.

 Вучні старэйшых класаў жыва і эмацыянальна абмяркоўвалі кінафільм “Колокол Чернобыля”.

У сваю чаргу, вучні сярэдняга звяна падрыхтавалі і правялі агульнашкольнае мерапрыемства "Людских лесаў чорны боль - Чарнобыль ",

асвяцілі хроніку падзей аварыі, успомнілі герояў-пажарных, акрэслілі трагедыю лёсаў людзей, якія апынуліся ў зоне бедства.

Ні адзін удзельнік і глядач, вучань ці дарослы не застаўся абыякавым. Кожны зрабіў для сябе нейкі вывад. Чарнобыль увайшоў у гісторыю не толькі як вынік грубыхі помылак людзей і недасканаласці сістэмы, але і як суровае папярэджанне чалавецтву. Ён высветліў яшчэ адну важную ісціну - .ці захаваем  прыроду планеты, нашага агульнага дома, а значыць і сваю будучыню, залежыць ад кожнага з нас.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.