Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2020 в 18:39
347 просмотров

Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца ў свеце 21 лютага, прайшоў у нашай школе пад дэвізам “Гаворым і пішам па-беларуску”. Напярэдадні 12 вучняў 5-10 класаў прынялі ўдзел у завочным конкурсе “Буслік-2020”. 
Сёння вучні імкнуліся размаўляць на літаратурнай мове не толькі на ўроках, але і ў сталоўцы, у час адпачынку на перапынках.
А пасля ўрокаў адбыліся класныя і інфармацыйныя гадзіны, дзе вучні спаборнічалі ў веданні народных прыказак і казак, выразным чытанні вершаў беларускіх класікаў, правільным вымаўленні і напісанні слоў на сваёй мове. 
 У 14.30 педагогі школы прынялі ўдзел у абласным дыктанце, тэма якога – 75-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. 
    У гэты дзень усе ў чарговы раз пераканаліся, якая цудоўная і непаўторная наша родная мова!
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.