Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне

Дата: 6 октября 2015 в 10:31, Обновлено 2 ноября 2015 в 12:38
4 871 просмотр

Выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму

 ў дзяржаўнай установе адукацыі “Елкаўская сярэдняя школа”

      Жыццё сучаснага грамадства ставіць сур’ёзныя задачы ў вобласці выхавання і навучання падрастаючага пакалення. Сёння дзяржаве патрэбны здаровыя, мужныя, смелыя, ініцыятыўныя, дысцыплінаваныя, граматныя людзі, якія былі б гатовы вучыцца, працаваць на яе карысць, а ў выпадку неабходнасці, стаць на яе абарону, таму асновай  выхавання настаўнікі нашай установы адукацыі лічаць павагу да сваёй краіны, да яе нацыянальных традыцый, гісторыі і   культуры, таму што без гэтага  нельга  выгадаваць годных грамадзян .

    Сістэма выхаваўчай работы школы  ўяўляе сабой мэтанакіраваны працэс,  асноўны змест якога  рэалізуецца праз асобныя накірункі.  

    З першых урокаў у пачатковай школе настаўнікі    стараюцца зацікавіць сваіх вучняў той багатай спадчынай, якая існуе ў беларускага народа.     Дзякуючы гэтаму дзеці ўжо ў малодшым школьным ўзросце вучацца  разумець, як гэта важна любіць свой народ, ганарыцца яго мінулым і сучаснасцю, адчуваць сваю адказнасць за тое, якой будзе будучыня. Работа па выхаванні грамадзянскасці і патрыятызму прадаўжаецца на ўроках у сярэднім і старэйшым звяне навучання.

Наступны накірунак дзейнасці па выхаванні грамадзянскасці і патрыятызму праходзіць, у асноўным, праз гурткавую работу і работу музея, якую многа гадоў запар арганізоўвала настаўнік гісторыі  Навумчык Іне Мікалаеўне. Сёлета яе работу прадаўжае пелагог-арганізатар.

    Немагчыма аддзяліць любоў да Радзімы ад любові да прыроды.   Педагогі імкнуцца навучыць дзяцей аднолькава любіць вялікі акіян і маленькую крынічку, магутны дуб і кволы парастак расліны, божую кароўку і птушку.  

Таму ля школы з ранняй вясны да глыбокай восені цвітуць кветкі,а дзеці, пад умелым кіраўніцтвам настаўніка біялогіі Рукінай Т.В., займаюць прызавыя месцы ў раённых і абласных экалагічных конкурсах.

    Значную ролю ў выхаванні грамадзянскасці і патрыятызму адыгрывае   пярвічныя арганізацыя  “БРСМ”, у якую акрамя вучняў  уваходзяць   настаўнікі. Вялікая роля ў дадзенай рабоце адводзіцца  піянерскай арганізацыі, у склад якой ўваходзяць 4-8 класаў. 

  Піянеры дружыны і члены БРСМ прымаюць актыўны ўдзел у аказанні шэфскай дапамогі ветэранам ВАвайны, сем’ям загінуўшых, састарэлым жыхарам навакольных вёсак,   даглядаюць помнікі. 

  Штогод прымаюць  ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі, Дню абаронца Айчыны, Дню героя-антыфашыста, Дню інтэрнацыяналіста і іншых. Неаднаразова ў час ўрачыстых мерапрыемстваў ля помніка і ў школе бываюць юнакі, якія праходзяць  дзейсную службу ў радах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іх жыццёвая пазіцыя  з’яўляецца прыкладам для юнакоў нашай школы. 

      На ўроках настаўнікі-прадметнікі   актуалізуюць веды аб гісторыка-культурных і духоўных каштоўнасцях беларускага народа, вядуць   работу па вывучэнні гісторыі роднага краю (Навумчык І.М., Давыдчык Н.Ч.).

     Адным з важных накірункаў работы настаўнікаў-філолагаў Карней С.П., Літвінчык С.І., Ганжынай В.А. з’яўляецца дзейнасць вучняў на ўроках беларускай і рускай літаратуры і мовы па выхаванні эстэтычна развітага  чалавека, патрыёта і грамадзяніна.

    Урок біялогіі, хіміі ў  настаўніка Рукінай Т.В., фізікі ў Баброўскага С.М., матэматыкі ў Галонскай А.С., Навумчык Т.М., Макей А.М.  даюць не толькі матэматычную, фізічную і біялагічную адукацыю, але і вучаць любіць родную прыроду, беражліва да яе адносіцца, памнажаць каштоўнасці роднага краю.

    “Без асабістага здароўя не будзе здароўя нацыі”. Пад такім дэвізам праходзяць урокі фізічнай культуры ў Літвінчыка І.І.

Ва ўсіх формах грамадзянска-патрыятычнага выхавання,  пераважаюць метады асветы, арганізацыі грамадска - значнай дзейнасці, стымулявання паводзін, стварэння спецыяльных праблемных сітуацый, вывучэння эфектыўнасці грамадзянскага выхавання.   

       Усё гэта спрыяе для таго, каб макісмальна наблізіць нашага выпускніка да той мадэлі, якая вызначаецца Статутам школы:

    Выхаванне пачуцця патрыятызму ў школьнікаў - працэс складаны і доўгі, і вядома, многія мерапрыемствы былі б не такімі цікавымі і захапляльнымі, калі б  у іх не прымалі ўдзел і бацькі нашых вучняў. Сумесныя святы  бацькоўскія сходы, абмеркаванне   хвалюючых нас пытанняў вучэбнага накірунку, аказанне дапамогі ў рамонце школы, добраўпарадкаванні школьнай  тэрыторыі, экскурсіі  і іншыя агульныя справы аб’ядноўваюць сям’ю і школу, збліжаюць,  робяць аднадумцамі. 

   Вялікае значэнне ў дадзенай рабоце адыгрывае ваенна-патрыятычны клуб

 “Ордэн гонару”. Ён быў арганізаваны ў далёкім 2004 годзе, першапачаткова ў клуб уваходзіла 15 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія з’яўляліся лідэрамі ў вучобе, мелі прыкладныя і добрыя паводзіны, так як вучні з нізкай матывацыяй да вучобы, дрэннымі паводзінамі насцярожана аднесліся да такога новаўвядзення. Камандаванне 841 Групы Артылерыі горада Слоніма падарыла членам клуба 10 камплектаў ваеннай формы, якую дзеці да гэтага часу апранаюць на заняткі.

  Асноўнымі формамі і метадамі работы ваенна-патрыятычнага клуба з’яўляюцца заняткі па ваеннай тэматыцы, сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, лакальных войн, ваеннаслужачымі дзейсных воінскіх часцей, наведванне воінскіх часцей і ўстаноў, правядзенне ўрокаў мужнасці, тэматычных вечароў, удзел у спартыўна-масавай і аздараўленчай рабоце, паходы і экскурсіі па месцах баявой і працоўнай славы, наведванне музеяў, крэпасцей, гістарычных помнікаў.

   У час заняткаў, сустрэч, вечароў, урокаў мужнасці ветэраны вайны і працы яскрава і пераканаўча, на асабістых прыкладах, праз факты сваёй біяграфіі і біяграфій сваіх сяброў перадаюць падрастаючаму пакаленню пачуццё патрыятызму, вучаць моладзь жыць з годнасцю, працаваць на карысць Радзімы, заўсёды быць гатовымі да абароны сваёй дзяржавы. Поспехам у членаў клуба карыстаецца рэгулярнае    наведванне    воінскіх    часцей        гарадоў  Слоніма    і  Ваўкавыска. Перад вучнямі выступаюць вопытныя афіцэры, ветэраны розных войн, перадавыя служачыя тэрміновай службы. У ходзе гэтых заняткаў ідзе азнаямленне моладзі з умовамі армейскага жыцця, ваеннай тэхнікай. Юнакі даведваюцца аб умовах прыёму ў ваенныя навучальныя ўстановы краіны.

Дадзеная работа стала сістэматычнай і мэтанакіраванай. Сёння мы можам ганарыцца тым, што ў клуба існуюць свае традыцыі. Напрыклад, традыцыйным стала сумеснае святкаванне Дня Абаронцы Айчыны з прадстаўнікамі 841 Групы  Артылерыі горада  Слоніма, дапамога ветэранам вайны, сем’ям загінуўшым і проста састарэлым, нямоглым людзям не толькі напярэдадні Дня Перамогі, Дня састарэлых людзей, але і круглы год. Традыцыйна праводзіцца Вахта Памяці, працоўныя дэсанты па ўборцы помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, які знаходзіцца ў цэнтры вёскі, святочныя канцэрты, віншаванне ветэранаў да Дня Перамогі і іншых свят, наведванне і дапамога ветэранам на даму.

    Члены ваенна-патрыятычнага клуба - пастаянныя ўдзельнікі спартыўных спаборніцтваў, конкурсаў, турзлётаў. Яны неаднаразова станавіліся пераможцамі і прызёрамі раённых спартыўных спаборніцтваў, абаранялі гонар раёна і школы на абласных спаборніцтвах.   Працуючы ў клубе, школьнікі   зацікаўлены палепшыць свае паводзіны, так як толькі ў гэтым выпадку яны змогуць стаць удзельнікамі экскурсій і паходаў. А іх у клуба мноства. За гэтыя гады члены клуба пабывалі   ў музеі Баграціёна горада Ваўкавыска, на Кургане Славы, у Брэсцкай крэпасці-героі, не раз былі на палігонах, стадыёнах, у музеях воінскіх часцей гарадоў Слоніма, Ваўкавыска, лётнай часці горада Росі, басейнах і г.д. Такія экскурсіі падабаюцца і хлопчыкам, і дзяўчынкам. Яны не толькі развіваюць кругагляд дзяцей, але і выхоўваюць патрыятызм.

Менавіта такія мерапрыемствы фарміруюць у членаў клуба пачуцці міласэрнасці, дабрыні, адказнасці. А гэта важнейшы этап станаўлення грамадзянскасці, развіцця пачуцця патрыятызму.

У  выніку работы ў клубе павышаецца ўзровень выхаванасці яго ўдзельнікаў.  У мінулым навучальным годзе ён склаў 2,5,  што ў параўнанні вышэй на 0,2. Дзеці зацікавіліся краязнаўчай, турыстычнай, гуртковай работай. 100% членаў ваенна-патрыятычнага клуба ахоплены работай у розных гуртках і секцыях.  30% дзяцей ад усіх членаў клуба  дапамагаюць рабоце школьнага музея народных промыслаў, 30 %удзельнічаюць у канцэртах мастацкай самадзейнасці, 15% членаў   клуба наведваюць   краязнаўчы гурток, а 10% - школьнае лясніцтва.

Самае галоўнае, што старэйшыя ўдзельнікі  клуба трансліруюць вопыт сваёй работы малодшым школьнікам, таму у нас не існуе праблем з наборам вучняў у клуб.

Такая работа фарміруе ў членаў клуба пачуцці міласэрнасці, дабрыні, адказнасці. А гэта важнейшы этап станаўлення грамадзянскасці, развіцця пачуцця патрыятызму. Удзельнікі клуба цікавяцца   краязнаўчай, турыстычнай, гуртковай работай.

Паслядоўнае, паэтапнае фарміраванне ўсіх  прадстаўленых   форм  і метадаў работы і складае змест грамадзянска-патрыятычнага  выхавання. Сёння мы можам назваць дзясяткі нашых выпускнікоў, якія з годнасцю, у тым ліку і ў нашай вёсцы, працуюць на карысць  Айчыны, а гэта значыць, што самае важнае для настаўніка заданне –   падрыхтаваць чалавека да ўдзелу ў рашэнні дзяржаўных задач, выканання грамадзянскага абавязку гаспадара, працаўніка, арганізатара, абаронцы- намі выконваецца. 

 Намеснік дырэктара па ВВР С.І.Літвінчык

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.