Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Незабываемыя ўражанні

Дата: 20 января 2016 в 16:06, Обновлено 2 февраля 2016 в 13:53
437 просмотров

Сусветны Дзень снегу пакінуў незабываемыя ўражанні.

    16 студзеня 2016 года ў школе цікава прайшоў Сусветны Дзень снегу. У гэты дзень школу наведала 94 % (70) вучняў. Цікава арганізаваная работа класных кіраўнікоў захапіла іх. Ганна Рыгораўна Сергіенка для вучняў 5-9 класаў падрыхтавала  праект-конкурс "Чаму я люблю зіму" і  снежную віктарыну. Дзянішчык Людміла Браніславаўна для вучняў 1-4 класаў арганізавала гульню-конкурс "Зімовая казка" і віктарыну "Прырода зімой". Аднак найбольш запамінальнымі аказаліся мерапрыемствы на свежым паветры, дзе школьнікаў чакалі вясёлая  лыжня, на якую адначасова змаглі стаць 20 лыжнікаў, і прышкольны каток, на якім зараз змаглі пакатацца   12 вучняў. Акрамя таго, вучні гулялі ў снежкі, ляпілі снегавікоў і снегавыя крэпасці... І хоць стаяў мароз, трошкі круціла снегавая завея, дзеці былі разагрэтыя, ім было цікава і горача. Сусветны Дзень снегу пакінуў незабываемыя ўражанні.

Фотаальбом

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.