Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Конкурс на лепшае афармленне класа

Дата: 22 декабря 2015 в 14:51, Обновлено 22 декабря 2015 в 16:09
474 просмотра

     У школе прайшоў конкурс на лепшае пераднавагодняе афармленне класа. Вынікі конкурсу-агляду падводзіліся ў трох узроставых катэгорыях: сярод навучэнцаў пачатковай школы, сярэдняга звяна навучання і вучняў старэйшых класаў.  Камісія ў складзе дырэктара школы Лебедзя Анатолія Вацлававіча, намесніка дырэктара па ВВР Літвінчык Святланы Іванаўны і класнага кіраўніка 9 класа Бічэўскай Іны Мікалаеўны   сур'ёзна і аб'ектыўна аднесліся да выбару пераможцаў, таму што вучні кожнага класа і іх класныя кіраўнікі вельмі стараліся. Пасля доўгага абмеркавання члены камісіі прыйшлі да высновы, што сярод вучняў пачатковай школы І-е месца заняў 3 клас, ІІ-е месца 4 класы, ІІІ-е месца падзялілі 2 і 1 класы. Сярод вучняў 5-8 класаў І-е месца аднагалосна было падзелена паміж вучнямі 5 і  8 класа, так як  класны пакой 8 класа быў не толькі з густам і кампазіцыйна аформлены, але і адлюстроўваў спецыфіку кабінета нямецкай мовы, а пакой 5 класа быў аформлены з вялікім эстэтызмам і густам. Другое месца занялі вучні  6 класа, так як у афармленні класных пакояў мелі месца  элементы навізны і арыгінальнасці. Трэцяе месца было прысуджана вучням 7 класа. Сярод старэйшых класаў месцы размеркаваліся так: І-е месца-11 клас, ІІ-е месца -9 клас, ІІІ-е месца-10 клас. Усе прадметныя кабінеты  былі аформлены ў адпаведны тэрмін, кожны  кабінет нёс у сабе навізну, эстэтыку і густ. Аднак у наступным годзе пры навагоднім афармленні кабінетаў  прапанавана адлюстроўваць спецыфіку прадмета. На навагоднім карнавале, які адбудзецца 29 снежня, Дзядуля Мароз і Снягурачка пачастуюць пераможцаў салодкімі падарункамі і  яшчэ раз падзякуюць за работу па афармленні класных кабінетаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.