Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"Сіла краіны ў адзінстве народа"

Дата: 16 сентября 2022 в 22:13
Автор: Попова Н. Г.
67 просмотров

16 верасня прайшла класная гадзіна, прысвечаная Дню народнага адзінства: "Сіла краіны ў адзінстве народа". У самым пачатку нашай сустрэчы прагучала песня "Простыя словы, простыя рэчы...". І сапраўды, у нашым паўсядзённым жыцці мы карыстаемся самымі простымі рэчамі і словамі: памяць, Радзіма, зямля, мір, сям'я, сіла, вернасць, мама, тата, гісторыя, любоў і многія-многія іншыя. Сэнс кожнага слова вучні змаглі раскрыць і растлумачыць адносна нашай краіны. Далей вучням неабходна было выканаць наступныя заданні: назваць вобласці нашай краіны, знайсці ў квадраце літар назвы пяці гарадоў Гродзенскай вобласці, дапоўніць Гімн Рэспублікі Беларусь прапушчанымі словамі.Завяршылі занятак мы цікавым практыкаваннем "Мы разам". 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.