Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Каляды

Дата: 6 января 2022 в 11:24
Автор: Попова Н. Г.
104 просмотра

 Назва свята — Каляды — мае язычніцкія карані. Лічыцца, што яна ўтварылася ад слова «кола», што азначае «сонца». Традыцыйна Каляды звязваліся з днём першага зімовага сонцастаяння і сімвалізавалі пачатак новага году — як сонечнага, так і сельскагаспадарчага.

    Святкаваць пачыналі 25 снежня, а заканчвалі 6 студзеня. Але калі на нашыя землі прыйшло хрысціянства, свята ўвабрала ў сябе новыя рысы: пачаткам Каляд стала Раство, а канцом — Вадохрышча. Зараз каталікі святкуюць Каляды па старых датах, а праваслаўныя вернікі адзначаюць свята з 6 па 19 студзеня.

       Першыя падрыхтоўкі да свята: чысціня ў хаце і абавязковая баня Калядам папярэднічаў строгі шасцітыднёвы пост, падчас якога трэба было прытрымлівацца шматлікіх абмежаванняў у ежы і паводзінах. Моладзі і дзецям, напрыклад, забаранялася гуляць у вясёлыя і шумныя гульні. Таму свята чакалі з нецярплівасцю. Сустракаць Каляды належала чыстымі і фізічна, і духоўна. Таму перад святам заўсёды рабілі генеральную ўборку ў хаце, шылі новую вопратку ці апраналі ўсё самае лепшае, мыліся ў бані.

       Ад строгага паста да шыкоўнай вячэры Падчас Каляд праводзілі тры абрадавыя вячэры (куцці) з розніцай прыкладна ў тыдзень. Куцця — гэта густая каша, прыгатаваная з ячменю і запраўленая мёдам, якая абавязкова падавінна была быць на стале. На ўсе тры куцці каша варылася ў адным і тым жа гаршчку. Прычым гатаваць яе ад пачатку да канца павінен быў хтосьці адзін — сама гаспадыня, нявестка або замужняя дачка. Гэта, па павер'і, забяспечвала сям'і адзінства і цэласнасць напряцягу наступнага года. Лічылася, што куцця павінна быць густой і клейкай. Гэта азначала, што ў надыходзячым годзе сям’я будзе жыць у згодзе, і ніхто не памрэ. Спрабаваць кашу падчас падрыхтоўкі забаранялася. Гатовую куццю ставілі да заходу сонца ў чырвоны кут. Пры гэтым пад гаршчочак клалі сена, а зверху накрывалі боханам хлеба.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.