Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

2 лютага Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў

Дата: 5 февраля 2019 в 13:42
492 просмотра

Паштовая марка Беларусі

Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь — афіцыйны дакумент, які змяшчае сістэматызаваныя звесткі пра пэўныя віды жывёл і раслін, што з'яўляюцца рэдкімі або знаходзяцца пад пагрозай знікнення на тэрыторыі Беларусі. Заснавана ў 1979годзе. Выдае кнігу Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь утрымлівае звесткі аб стане віду, характары і ступені пагрозы яго існаванню. Адна з задач Чырвонай кнігі — забяспечыць доступ да інфармацыі аб відах, якія падвяргаюцца найбольш высокай рызыцы знікнення. Адмысловы прававы статус рэдкіх і тых, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення, відаў жывёл і прадстаўнікоў расліннага свету вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Рэдкія і знікаючыя віды жывёл і насякомых

(занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі і якія сустракаюцца ў Горацкім раёне)

Птушкі

Чапля-бугай, вялікі бугай (IІІ катэгорыя), уразлівы від.[1]

Описание: F:\КРАСНАЯ КНИГА животные\11.jpg

Від уключаны ў Дадатак І Дырэктывы ЕС па ахове рэдкіх птушак,Дадатак ІІ Бернскай канвенцыі, Дадатак ІІ Бонскай канвенцыі, аднесены да SPEC 3. Занесены ў Чырвоныя кнігі Літвы, Латвіі, Польшчы.   У Беларусі від распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі. У Горацкім раёне сустракаецца адносна рэдка.

Від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі ў 1981 г.

Чорны бусел (IІІ катэгорыя), уразлівы від.[2]

Описание: F:\КРАСНАЯ КНИГА животные\12.jpg

Від уключаны ў Дадатак І Дырэктывы ЕС па ахове рэдкіх птушак, Дадатак ІІ Бернскай канвенцыі, Дадатак ІІ Бонскай канвенцыі, аднесены да SPEC 3. Занесены ў Чырвоныя кнігі Літвы, Латвіі, Расіі, Украіны. У Беларусі від распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі за выключэннем бязлесных раёнаў. У Горацкім раёне чорны бусел таксама распаўсюджаны.

Від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі з 1981 г.

Малы арлец, малы падворлік (IІІ катэгорыя), уразлівы від.[3]

Описание: F:\КРАСНАЯ КНИГА животные\14.jpg

Від уключаны ў Дадатак І Дырэктывы ЕС па ахове рэдкіх птушак, Дадатак ІІ Бернскай канвенцыі, Дадатак ІІ Бонскай канвенцыі, аднесены да SPEC 3. Занесены ў Чырвоныя кнігі Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі, Украіны. У Беларусі від распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі. У Горацкім раёне сустракаецца адносна рэдка.

Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі ў 1993 г.

Сокал-пустальга, пустальга (IІІ катэгорыя), уразлівы від.[4]

Описание: F:\КРАСНАЯ КНИГА животные\15.jpg

Від уключаны ў Дадатак ІІ Бернскай канвенцыі, Дадатак ІІ Бонскай канвенцыі, аднесены да SPEC 3. Занесены ў Чырвоныя кнігі Літвы, Латвіі.    У Беларусі від распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі, але часцей сустракаецца ў паўночна-ўсходняй частцы Беларусі (таксама распаўсюджаны ў Горацкім раёне).

Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі ў 1981 г.

Сокал-дрымлюк, дзербнік (IІІ катэгорыя), уразлівы від.[5]

Описание: F:\КРАСНАЯ КНИГА животные\16.jpg

Від уключаны ў Дадатак І Дырэктывы ЕС па ахове рэдкіх птушак, Дадатак ІІ Бернскай канвенцыі, Дадатак ІІ Бонскай канвенцыі, аднесены да SPEC 3. Занесены ў Чырвоныя кнігі Літвы, Латвіі.  У Беларусі від распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі, але часцей сустракаецца ў паўночна-ўсходняй частцы Беларусі (таксама распаўсюджаны ў Горацкім раёне). Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі ў 1981 г.

Сокал-кабец, каршачок (IV катэгорыя), від мае неспрыяльныя тэндэнцыі на прылеглых тэрыторыях.[6] Від уОписание: F:\КРАСНАЯ КНИГА животные\18.jpgключаны ў Дадатак І Дырэктывы ЕС па ахове рэдкіх птушак, Дадатак ІІ Бернскай канвенцыі, Дадатак ІІ Бонскай канвенцыі, аднесены да SPEC 4. Занесены ў Чырвоныякнігі Літвы, Латвіі, Польшчы.У Беларусі від распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі і таксама ў Горацкім раёне.

Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі з 1993 г.

Малы пагоніч (IV катэгорыя), від мае неспрыяльныя тэндэнцыі на прылеглых тэрыторыях.[7]

Описание: C:\Documents and Settings\User\Local Settings\Temporary Internet Files\Content.Word\181.jpg

Від уключаны ў Дадатак ІІ Бернскай канвенцыі, Дадатак ІІ Бонскай канвенцыі. Занесены ў Чырвоную кнігу Літвы. У Беларусі від распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі, але ў паўночнай частцы сустракаецца адносна рэдка і ў т.л. у Горацкім раёне.

Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі з 1993 г.

Драч, дзяргач (IІІ катэгорыя), уразлівы від.[8]

 Описание: F:\драч.jpg

Від уключаны ў Чырвоны Спіс МСАП (катэгорыя VU, 1994 г.), у Дадатак І Дырэктывы ЕС па ахове рэдкіх птушак, Дадатак ІІ Бернскай канвенцыі, Дадатак ІІ Бонскай канвенцыі, аднесены да SPEC 1. Занесены ў Чырвоныя кнігі Літвы, Латвіі.  У Беларусі від распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі, у т.л. у Горацкім раёне.

У 1996 годзе ў Беларусі від выключаны з спіса паляўнічых.

Шэры журавель (IІІ катэгорыя), уразлівы від.[9]

Описание: D:\Край мой\1 этап Район в целом Природа История\Природа\КРАСНАЯ КНИГА животные\183.jpg

Від уключаны ў Дадатак І Дырэктывы ЕС па ахове рэдкіх птушак, Дадатак ІІ Бернскай канвенцыі, Дадатак ІІ Бонскай канвенцыі, SPEC 3. Занесены ў Чырвоныя кнігі Літвы, Латвіі і Польшчы. У Беларусі від распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі, у т.л. у Горацкім раёне.

Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі з 1981 г.

Вялікі грыцук, вялікі вераценнік (IІІ катэгорыя), уразлівы від.[10]

Описание: C:\Documents and Settings\User\Local Settings\Temporary Internet Files\Content.Word\185.jpg

Від уключаны ў Дадатак ІІ Дырэктывы ЕС па ахове рэдкіх птушак,Дадатак ІІІ Бернскай канвенцыі, Дадатак ІІ Бонскай канвенцыі, аднесены да SPEC 2. Занесены ў Чырвоныя кнігі Літвы, Латвіі. У Беларусі від сустракаецца на ўсёй тэрыторыі. У Горацкім раёне сустракаецца адносна рэдка.

Малая чайка (IІІ катэгорыя), уразлівы від.[11]

Описание: C:\Documents and Settings\User\Local Settings\Temporary Internet Files\Content.Word\186.jpg

Від уключаны ў Дадатак ІІ Бернскай канвенцыі, аднесены да SPEC 3. Занесены ў Чырвоныя кнігі Літвы і Польшчы.   У Беларусі від распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі, але хаатычна і нераўнамерна.

Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі з 1981 г.

Шызая чайка (IV катэгорыя), від мае неспрыяльныя тэндэнцыі на прылеглых тэрыторыях.[12]

Описание: C:\Documents and Settings\User\Local Settings\Temporary Internet Files\Content.Word\187.jpg

Від уключаны ў Дадатак ІІ-2 Дырэктывы ЕС па ахове рэдкіх птушак,Дадатак ІІІ Бернскай канвенцыі, Дадатак ІІ Бонскай канвенцыі, аднесены да SPEC 2.    У Беларусі распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі, у т.л. у Горацкім раёне.

Даўгахвостая няясыць (IІІ катэгорыя), уразлівы від.[13]

 Описание: D:\Край мой\1 этап Район в целом Природа История\Природа\КРАСНАЯ КНИГА животные\188.jpg

Від уключаны ў Дадатак І Дырэктывы ЕС па ахове рэдкіх птушак,Дадатак ІІ Бернскай канвенцыі. Занесены ў Чырвоныя кнігі Літвы, Латвіі, Польшчы, Украіны.  У Беларусі від распаўсюджаны ў Віцебскай вобласці, паўночнай частцы Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях (таксама від распаўсюджаны ў Горацкім раёне).

Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі з 1981 г.

Звычайны зімародак (IІІ катэгорыя), уразлівы від.[14]

Описание: D:\Край мой\1 этап Район в целом Природа История\Природа\КРАСНАЯ КНИГА животные\189.jpg

Від уключаны ў Дадатак І Дырэктывы ЕС па ахове рэдкіх птушак, Дадатак ІІ Бернскай канвенцыі, аднесены да SPEC 3. Занесены ў Чырвоныя кнігі Літвы, Латвіі. У Беларусі від сустракаецца ў заходняй і паўночнай частках, у т.л. у Горацкім раёне.

Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі ў 1981 г.

Беласпінны дзяцел (IV катэгорыя), від мае неспрыяльныя тэндэнцыі на прылеглых тэрыторыях.[15]

 Описание: C:\Documents and Settings\User\Local Settings\Temporary Internet Files\Content.Word\1811.jpg

Від уключаны ў Дадатак ІІ Бернскай канвенцыі. Занесены ў Чырвоныя кнігі Літвы, Латвіі, Польшчы.  У Беларусі від распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі і таксама ў Горацкім раёне.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.