Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Майскія навіны

Дата: 17 мая 2021 в 01:54
192 просмотра

Прыйшоў май, а з ім і майскія святы і пэўныя падзеі, звязаныя з імі.

Напярэдадні 1 мая наш клас разам з іншымі пачаткоўцамі наведалі кіназал “Феерыя”, дзе паглядзелі мультфільм “Упс, приплыли” у фармаце 3D.

Яшчэ з красавіка ўзяў старт кінамарфон “Смотри и помни”. У рамках гэтай акцыі з вчнямі былі прагледжаны і абмеркаваны фільмы ваеннай тэматыкі.

Цікавай і змястоўнай была выхаваўчая гадзіна пад назвай “Я помню, я горжусь”, якая прайшла ў нетрадыцыйнай форме, за круглым сталом, а закончылася наведваннем тэматычнай экспазіцыі ў школьным музеі.
 

Дарэчы, зусім нядаўна вучні класа наведалі школьны музей, дзе праходзіла дэкада, прысвечаная падзеям Чарнобыльскай трагедыі.

А 7 мая да нас у госці завітаў драматычны тэатр, дзе ўвазе дзяцей была прадстаўлена пастаноўка казкі пра добрыя і дрэнныя ўчынкі.

Прыемна адзначыць, што за час вучобы ў школе, вучні пачалі праяўляць сябе з розных бакоў. Так, на спартыўных спаборніцтвах паказалі добрыя вынікі як хлопчыкі, так і дзяўчынкі. З іх: Богуш В., Піва П., Мазуркевіч М., Сямашка М, Чак Ц. Так трымаць і далей!

А тыдзень з 10 мая па 15 мая праходзіў у рамках рэспубліканскай акцыі “Мая сям’я – мая краіна”, прыурочаная да святкавання ў рэспубліцы “Дня сям’і” (15 мая). Кожны дзень гэтага тыдня меў сваю накіраванасць: акцыя “Падаруй 10-ку сваёй сям’і”, у якой можна адзначыць 2-ух вучняў: Сядуна А. і Чака Ц., якія на працягу ўсіх урокаў спрабавалі атрымаць 10-ку, і ў іх атрымалася; вернісаж малюнкаў “Мы шчаслівыя разам”, дзе малюнкі Богуш В., Папова А., Сідар А. былі адабраныя на агульнашкольную выставу; акцыя “Пісьмы любімым бацькам”, актыўны ўдзел прынялі Сідар А. і Чак Ц.; а завяршыўся тыдзень адзінай інфармацыйнай гадзінай “Сям’я – гэта тое, што з табой назаўсёды”.  

  

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.