Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Гістарычная памяць - дарога ў будучыню!

Дата: 1 сентября 2022 в 11:00
Автор: Ахрем А. А.
136 просмотров

«Гісторыя навучыла нас берагчы мір і незалежнасць. Мы дакладна ведаем, што будучыня Беларусі-у згуртаванасці народа і нацыянальным адзінстве. Мы ганарымся мужнасцю і гераізмам пераможцаў. Сваёй працай, поспехамі і мэтамі ў мірным жыцці імкнемся быць годнымі прадаўжальнікамі іх слаўнага подзвігу. Разам будуем моцную і незалежную дзяржаву».

Урок ведаў “Гістарычная памяць – дарога ў будучае” прайшоў для вучняў 8 класа.

Мэтавая ўстаноўка ўрока : выхаванне паважлівых адносінаў вучняў да гістарычнага мінулага нашай краіны; фарміраванне ў вучняў аб’ектыўнага ўяўлення аб укладзе беларускага народа ў вялікую Перамогу, аб гераічнай спадчыне як важнейшай складаемай гістарычнай памяці, аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны; фарміраванне грамадзянскай пазіцыі вучняў, пачуцця прыналежнасці да свайго народа, краю.

У першай палове ўрока вучні пагаварылі аб помніках прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне , трагедыі генацыду.
У другой палове ўрока дзеці паглядзелі відэаролік прысвечаны трагедыі ў вёсцы Хатынь, абмеркавалі важнасць памяці гісторыі.

Вялікая Айчынная вайна – адна з самых трагічных падзей для беларусаў – забрала ў нас мільёны чалавечых жыццяў, але нягледзячы на тое, мы ведаем і помнім: на зямлі няма нічога даражэй, чым мір.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.