Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Бяспечныя канікулы

Дата: 28 октября 2022 в 15:19, Обновлено 28 октября 2022 в 15:35
Автор: Корней С. П.
71 просмотр

   З надыходам канікулаў у дзяцей становіцца значна больш вольнага часу. Менавіта ў гэты перыяд бацькі павінны надаць асаблівую ўвагу таму, чым займаюцца іх дзеці і дзе гуляюць.

    Памятаць аб правілах дарожнага руху і быць уважлівымі павінны не толькі дзеці, але і іх бацькі. Звяртаем увагу бацькоў на наступныя рэкамендацыі:

Не дапускайце дзіцячых забаў каля праезнай часткі дарогі.

Перыядычна нагадвайце дзіцяці асноўныя правілы бяспечных паводзін на вуліцы, дарозе.

І галоўнае – не забывайце абазначаць дзяцей флікерамі

Агульныя нормы паводзін, бяспекі на канікулах:

Любое дзіця падчас канікул акружае вялізная колькасць небяспек. Не важна, летнія яны ці зімовыя, вясновыя або восеньскія. Кожная пара года тоіць у сабе свае небяспекі: зіма – галалёд, мароз і вадаёмы, скаваныя лёдам, лета – спякота, купанне і ўкусы насякомых. На працягу ўсяго года прысутнічае рух транспарту, існуе небяспека пажару, атрымання траўмаў рознага характару. Не варта забываць аб ветлівасці і аб захаванні этыкету ва ўсіх сітуацыях, у якія можа патрапіць школьнік на канікулах. Пэўныя правілы паводзін, якія трэба выконваць заўсёды: • трэба прытрымлівацца норм этыкету, быць ветлівым, уважлівым да старэйшых і аднагодкаў;

• выконваць патрабаванні правілаў дарожнага руху, з асцярожнасцю ставіцца да пераходу праезжай часткі, ажыццяўляць катанне на веласіпедзе, ролікавых каньках толькі ў бяспечных месцах;

• выконваць правілы паводзін пры паездках у грамадскім транспарце; • паводзіць сябе асцярожна падчас гульняў па адносінах да сабе, навакольных;

• не размаўляць з незнаёмцамі, не рэагаваць на знакі ўвагі з іх боку і нікуды з імі не сыходзіць;

• звалкі, чыгуначныя шляхі, дарогі, якія будуюцца, закінутыя збудаванні – не месца для дзіцячых гульняў! • важна: заўсёды трэба паведамляць бацькам пра намер сысці пагуляць з сябрамі, пажадана, каб бацькі ведалі гэтых сяброў;

• нельга наведваць вадаёмы, лясныя пасадкі, з’язджаць у іншыя населеныя пункты без суправаджэння дарослых і апавяшчэння бацькоў

 • апранацца трэба ў адпаведнасці з надвор’ем;

• не трэба падыходзіць да дзікіх сабак, іншых жывёл, нельга дражніць іх, спрабаваць пагладзіць;

• пры знаходжанні дома не чапаць вострыя рэчы, запалкі, хімічныя сродкі і медыкаменты;

• выконваць правілы электрабяспекі, правілы карыстання бытавымі прыборамі. Паводзіны на асенніх канікулах Асеннія школьныя канікулы кароткія, але выкананне правіл паводзін у гэты прамежак часу неабходна. Акрамя агульных правілаў заўсёды трэба памятаць:

1. Пры знаходжанні ў лесе восенню абавязкова браць з сабой галаўны ўбор, апранаць вопратку з доўгімі рукавамі для таго, каб пазбегнуць укусаў кляшчоў, іншых насякомых.

2. Забаронена падпальваць сухую траву, лазіць па дрэвах, здзяйсняць іншыя траўманебяспечныя дзеянні.

3. З надыходам восеньскіх замаразкаў на вадаёмах утворыцца нетрывалы лёд. Выходзіць на яго смяротна небяспечна!

4. Без дарослых наогул нельга хадзіць да вадаёмаў, у лес, нельга з’язджаць у іншы населены пункт без дазволу бацькоў. Увосень цямнее намнога раней, і гэта патрабуе павышанай увагі да захавання правілаў дарожнага руху. Знаходзіцца на вуліцы дапазна позняй восенню не варта, але калі такое здарылася, не забывайцеся на флікер.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.