Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Урок памяці "Дарогамі вайны"

Дата: 19 апреля 2022 в 11:23, Обновлено 19 апреля 2022 в 11:46
Автор: Корней С. П.
119 просмотров

  Хутка Беларусь будзе святкаваць 77-ю гадавіну Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне - свяшчэнную дату для ўсіх нас. Асаблівае гучанне яна набывае ў Год гістарычнай памяці. Выхаванне  паважлівых адносін да сваёй гісторыі, разуменне падзей, якія адбываліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны, укладу беларускага народа ў агульную перамогу вельмі важныя для падлеткаў.

   Напярэдадні Дня Перамогі ў класе прайшоў урок памяці ў форме вуснага часопіса  "Дарогамі вайны".

Шасцікласнікі завочна прайшліся франтавымі дарогамі "Брэсцкая", "Партызанская", "Блакадная", "Хатынская", "Пераможная". На кожнай з гэтых старонак - дарог вучні ўспаміналі пра гераізм, мужнасць і самаадданасць нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны праз відэаролікі, віктарыну, чытанне і абмеркаванне вершаў беларускіх паэтаў пра вайну, складванні франтавых лістоў - трохкутнікаў і напісанні на іх слоў удзячнасці ветэранам вайны. На ўроку памяці былі створаны ўмовы для выхавання ў вучняў любові да сваёй Радзімы, развіцця пазнавальнага інтарэсу да гераічнага мінулага нашага народа.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.