Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

" Памяць сэрца"

Дата: 11 апреля 2022 в 15:23, Обновлено 14 апреля 2022 в 13:36
Автор: Корней С. П.
102 просмотра

   11 красавіка – значная і памятная дата. Ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Праз іх у гады вайны прайшлі 18 мільёнаў грамадзян еўрапейскіх краін. Больш за 11 мільёнаў былі зверскі знішчаны: зажыва спалены ў крэматорыях, загублены ў газавых камерах, памерлі ад медыцынскіх эксперыментаў… Зняволеных катавалі, гвалтавалі, мардавалі голадам, прымушалі непасільна працаваць. Жахліва, страшна і бесчалавечна. Дата, якая нагадвае нам аб трагічнай старонцы ў гісторыі, устаноўлена ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні вязняў канцлагера Бухенвальд, якое адбылося 11 красавіка 1945 года. Праз гэтую фабрыку смерці за час яе існавання (1937–1945) прайшло больш за 200 тысяч чалавек. Спачатку гэта былі нямецкія палітвязні, а ў гады Другой сусветнай вайны – прадстаўнікі многіх іншых нацыянальнасцей. Там загубілі звыш 56 тысяч жыццяў, у тым ліку 19 тысяч савецкіх ваеннапалонных.

   Гэтай памятнай даце была прысвечана інфармацыйная гадзіна. Шасцікласнікі паглядзелі і абмеркавалі дакументальны фільм "Дзеці вайны", адказалі на пытанні віктарыны.

   

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.