Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Канстытуцыя РБ - асноўны закон дзяржавы

Дата: 15 марта 2022 в 17:12
Автор: Корней С. П.
153 просмотра

    Канстытуцыя Беларусі была прынята 15 сакавіка 1994 года. Яна ўпершыню ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці замацавала статус рэспублікі як унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы, устанавіла прынцыпы дэмакратычнага ладу, прыярытэт правоў і свабод чалавека, вяршэнства міжнароднага права. Акрамя таго, Канстытуцыяй упершыню ў гісторыі краіны ў сістэме вышэйшых органаў дзяржаўнай улады прадугледжана пасада Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэты дакумент заклаў трывалы прававы фундамент незалежнасці, рэалізаваў імкненне беларускага народа быць паўнапраўным гаспадаром на роднай зямлі. 15 сакавіка штогод адзначаецца дзяржаўнае свята – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя 1994 года дзейнічае са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года, 17 кастрычніка 2004 года і 27 лютага 2022 года.

   Сёння ў класе адбылася інфармацыйная гадзіна, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь . Шасцікласнікі пазнаёміліся з гісторыяй дакумента, адказалі на пытанні віктарыны, вырашылі праблемныя сітуацыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.