Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень народнага адзінства. Вусны часопіс "Зямля пад белымі крыламі"

Дата: 17 сентября 2021 в 17:40, Обновлено 26 сентября 2021 в 18:05
Автор: Корней С. П.
172 просмотра

  17 верасня у Беларусі адзначалася новае дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзінства. Дата невыпадковая - 17 верасня 1939 года пачалося ўз'яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі. Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, пасля якога амаль 20 гадоў палова нашай рэспублікі (з насельніцтвам амаль 4 мільёны чалавек) знаходзілася ў юрысдыкцыі польскай дзяржавы. Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў ААН. Гістарычная справядлівасць адноўлена ў незалежнай Беларусі. Сёння беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.